Па 15 кілаграмаў малака ад каровы атрымліваюць на пашы жывёлаводы Гомельшчыны.

/Ул. інф./

У сярэднім па 15 кілаграмаў малака ад каровы атрымліваюць у гэтыя ліпеньскія дні жывёлаводы Гомельшчыны. Вытворчы здабытак каштоўнага прадукту ў працаўнікоў Рэчыцкага раёна яшчэ больш важкі — 15,6 кілаграма, з прыбаўкаў 0,7 кілаграма малака да адпаведнага перыяду мінулага года.

Пашавае ўтрыманне жывёлы арганізавана ў многіх рэчыцкіх сельгаспрадпрыемствах. Спякота не лепшым чынам ўплывае на стан пашы, шматгадовыя травы месцамі пажоўклі. Тым не менш, лагерны рацыён кароў і цялушак застаецца паўнацэнным, у яго ўключаюць сакавітую зялёную падкормку. Пэўных вытворчых поспехаў дабіваюцца таксама на фермах з груглагадовым стойлавым утрыманнем жывёлы. У прыватнасці, сярэднясутачны надой малака ад каровы на малочнатаварнай ферме “Перавалока” КСУП “Абарона краіны” цяпер складае 22 кілаграмы. Як адзначыў дырэктар гаспадаркі Уладзімір Кірэйчук, ва ўсіх вытворчых дасягненнях заслуга мясцовых працаўнікоў жывёлагадоўлі. Старанна і адказна тут ставяцца да справы маладыя спецыялісты. Юлія Лепля родам са Шклоўскага раёна Магілёўшчыны, у 2008 годзе скончыла Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны. У гаспадарку трапіла па размеркаванню, і цяпер працуе ветэрынарным урачом. Таццяна Корж — выпускніца Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. Зараз яна з'яўляецца заатэхнікам-селекцыянерам. Кіраўніцтва “Абароны краіны” паклапацілася пра тое, каб стварыць ім добрыя ўмовы працы, выдзяліла ўтульнае службовае жыллё. Заробак ў дзяўчат таксама неблагі, таму яны цвёрда вырашылі застацца ў гаспадарцы.

 

 
Каталог TUT.BY Rating All.BY АгроПоиск - аграрная поисковая система
Официальный сайт комитета по сельскому хозяйству и продовольствию Гомельского областного исполнительного комитета
Республика Беларусь
тел: +375 232 57-83-70
факс: +375 232 57-58-49